Узровень мора

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Графік дэманструе ваганні ўзроўню Сусветнага акіяна за апошнія 550 млн год

Узровень мора — палажэнне вольнай паверхні Сусветная акіяна, якое вымяраецца па стромай лініі адносна некаторага ўмоўнага пачатку адліку. Гэтае палажэнне вызначаецца законам прыцягнення, момантам інерцыі Зямлі, тэмпературай, прылівамі і іншымі фактарамі. Адрозніваюць «імгненны», прыліўны, сярэднясутачны, сярэднямесячны, сэрэднегадавы і сярэднешматгадовы ўзроўні мора.

Пад уздзеяннем ветравага хвалявання, прыліваў, награвання і ахалоджвання паверхні мора, ваганняў атмасфернага ціску, ападкаў і выпарвання, рачнога і ледніковага сцёку ўзровень мора няспынна змяняецца. Сярэднешматгадовы ўзровень мора не залежыць ад гэтых ваганняў паверхні мора. Палажэнне сярэднешматгадовага ўзроўню мора вызначаецца размеркаваннем сілы цяжкасці і прасторавай нераўнамернасцю гідраметэаралагічных характарыстык (шчыльнасць вады, атмасферны ціск і інш.).

Пастаянны ў кожным месцы сярэднешматгадовы ўзровень мора прымаецца за зыходны ўзровень, ад якога адлічваюцца вышыні на сушы. Для адліку глыбінь мораў з малымі прылівамі гэты ўзровень прымаецца за нуль глыбінь — пазнаку ўзроўню вады, ад якой адлічваюцца глыбіні ў адпаведнасці з патрабаваннямі суднаходства. У Расіі і большасці іншых краін былога СССР, а таксама ў Польшчы, абсалютныя вышыні пунктаў зямной паверхні адлічваюць ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага мора, вызначанага ад нуля футштока ў Кранштаце[1]. Глыбіні і вышыні ў заходнееўрапейскіх краінах вылічаюцца па Амстэрдамскаму футштоку (замер узроўню Міжземнага мора робіцца па Марсельскаму футштоку)[2].

Для вымярэння і рэгістрацыі ваганняў узроўню мора выкарыстоўваюць марэограф.

З-за таго, што існуе мноства фактараў, якія ўплываюць на глабальныя змены надвор'я, (напрыклад, Глабальнае пацяпленне), прадказанні і ацэнкі змяненняў узроўню акіяна ў бліжэйшай будучыні не вызначаюцца вялікай дакладнасцю.

Вышыня марской паверхні[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная вышыня марской паверхні (у сантыметрах) ў раёне цячэння Гальфстрым на 10 сакавіка 2008 года, атрыманая па даным спадарожніка Jason 1. Стрэлкамі паказаны геаграфічныя плыні, асацыяваныя са змяненнямі вышыні марской паверхні.

Вышыня марской паверхні (ВМП) — гэта вышыня (ці тапаграфія ці рэльеф) паверхні акіяна. На працягу сутак яна, найбольш схільная ўплыву прыліўных сіл Месяца і Сонца, дзеючых на Зямлю. На вялікіх часовых маштабах на ВМП уплывае цыркуляцыя акіяна. Звычайна цыркуляцыя акіяна выклікае адхіленні тапаграфіі ад сярэдняга ўзроўню максімум на ± 1 м[3]. Самыя марудныя змены ВМП адбываюцца за кошт змяненняў у гравітацыйным полі Зямлі (геоід) ў выніку пераразмеркавання кантынентаў, стварэння падводных гор і таму падобнага.

Паколькі гравітацыйнае поле Зямлі адносна стабільна ў маштабах дзесяцігоддзяў і стагоддзяў, цыркуляцыя акіяна мае больш значную ролю ў назіраема зменлівасці ВМП. Сезонныя змены ў размеркаванні цяпла і ветравага ўздзеяння ўплываюць на цыркуляцыю акіяна, а тыя, у сваю чаргу, на ВМП. Варыяцыі ВМП могуць быць вымераны з дапамогай спадарожнікавай альтыметрыі (напрыклад, спадарожнікі TOPEX/Poseidon, Jason 1) і ўжывацца для вызначэння, напрыклад, павышэння ўзроўню мора, разліку ўтрымання цяпла і геастрафічных плынях, выяўлення і вывучэння віхраў у акіяне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]