Бікіні (адзенне)
Бікіні (ад маршал.: Pikinni, літаральна «паверхня какоса») — адкрыты жаночы купальны строй. Складаецца з бюстгальтара і вузкіх майтак, якія не хаваюць талію. Бікіні асабліва прыдатна для нашэння ў спякотнае летняе надвор’е, пашырае зону загару, падкрэслівае прыгажосць жаночага цела.
Адкрытыя купальныя строі для жанчын былі вядомы ўжо ў антычны час. Мода на іх адрадзілася ў 1946 г. пасля прэзентацыі ў Парыжы. Тады ж упершыню была выкарыстана назва бікіні. Папулярызацыя адбылася ў 1950-ых гг. першапачаткова дзякуючы еўрапейскім мадэлям. Адной з іх была Брыжыт Бардо[1], якая падчас Канскага фестываля 1953 г. сфатаграфавалася ў бікіні і зрабіла адкрыты купальны строй абавязковай рэччу ў арсенале еўрапейскіх модніц.
У наш час бікіні шырока ўжываюцца па прызначэнню, на конкурсах прыгажосці, спартыўных спаборніцтвах, на розных выступленнях.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Антычная мазаіка з выявай жанчыны ў адкрытым купальным строі
-
Бікіні, фота 1963 г.
-
Бікіні падчас купання
-
Бікіні ў спорце
-
Бікіні на конкурсе прыгажосці
Зноскі
- ↑ vogue.co.uk Архівавана 27 чэрвеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бікіні (адзенне)
- Гісторыя бікіні
- bfbb.by—Вопратка ўдзельнікаў
- Бікіні-мыйка ў Гомелі ўвяла новыя «тэхналогіі»