Маршальская мова
Выгляд
| Маршальска | |
|---|---|
| |
| Саманазва | Kajin M̧ajeļ |
| Краіны | Маршалавы Астравы |
| Афіцыйны статус | Маршалавы Астравы |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | 71400 (2013) |
| Класіфікацыя | |
|
Аўстранезійская |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | маш 446 |
| ISO 639-1 | mh |
| ISO 639-2 | mah |
| ISO 639-3 | mah |
| WALS | msh |
| Ethnologue | mah |
| Linguasphere | 38-C |
| IETF | mh |
| Glottolog | mars1254 |
Марша́льская мова (саманазва Kajin M̧ajeļ) — мова маршальцаў, афіцыйная мова Маршалавых Астравоў. Адносіцца да ўсходнемікранезійскай малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. Агульная колькасць носьбітаў (2013 г.) - каля 71 400 чал.[1]
Падзяляецца на 2 асноўныя (заходні ралік і ўсходні ратак) і 34 больш дробных дыялектаў, на якіх размаўляюць на асобных атолах. На працягу гісторыі існавала некалькі варыянтаў літаратурнай маршальскай мовы. У наш час выкарыстоўваецца версія эбон.
Мова ўтрымоўвае 12 галосных і 26 зычных гукаў. Алфавіт на аснове лацінкі. Характэрна існаванне некалькіх варыянтаў арфаграфіі.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]| Маршальская мова | Беларуская мова |
|---|---|
| aet | Так |
| jaab | Не |
| yokwe | Прывітанне, да пабачэння |
| jouj | Калі ласка |
| Kommol tata | Дзякуй |
| Jolok bwid | Прабачце |
| Etam? | Як тваё імя? |
| Eta in Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Marshallese (Kajin M̧ajeļ)
- Marshallese-English
- Practical Marshallese
- Marshallese Language Training Manual

