Бісус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мідыя з роду Mytilus, прымацаваная да паверхні скалы некалькімі бісуснымі ніткамі

Бісус (стар.-грэч.: βύσσος — «вісон, найтонкае палатно») — трывалыя бялковыя ніткі, якія вылучаюць некаторыя двухстворкавыя малюскі (Bivalvia). Бялковы сакрэт бісусавай залозай пры выдзяленні мае вадкую форму і застывае, ужо патрапіўшы ў ваду[1].

Найбольш звычайна выкарыстанне малюскамі бісусу для прымацавання да цвёрдых паверхняў[1]. Для маладых асобін некаторых відаў апісана пасіўнае плаванне ў тоўшчы вады з дапамогай пучкоў нітак, якія выступаюць у ролі ветразя (англ.: byssal drift)[1][2].

Пук бісусных нітак

Мяркуюць, што бісус узнік як прыстасаванне для ссядання планктонных лічынак на дно[1]. Гэта збольшага пацвярджаецца тым, што прадстаўнікі толькі нямногіх груп захоўваюць дзейную бісусавую залозу на працягу ўсяго жыцця. Большасць такіх формаў вядзе маларухомы або нерухомы лад жыцця на цвёрдых субстратах: Mytilidae, Dreissenidae, Anomiidae, Arcidae і Pinnidae. Выключэнне з гэтага правіла складаюць Pectinidae, якія актыўна плаваюць.

Вісон[правіць | правіць зыходнік]

Выява Ісуса Хрыста на вісоне

З доўгіх биссусных нітак міжземнаморскіх Pinna вырабляюць тонкую залацістую тканіну — вісон[3], таксама званы «марскім шоўкам». Па сведчанні Герадота ў Старажытным Егіпце вісон выкарыстоўвалі для абгортвання мумій.

Зноскі

  1. а б в г Рупперт Э. Э., Фокс Р. С., Барнс Р. Д., Зоология беспозвоночных: функциональные и эволюционные аспекты. Т. 2: Низшие целомические животные. — М.: Издательский центр «Академия», 2008. — 448 с
  2. Lane D. J. W., Beaumont A. R., Hunter J. R.(1985). Byssus drifting and the drifting threads of the young post-larval mussel Mytilus edulis. Marine Biology, vol. 84(3), pp. 301—308.
  3. Бісус (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі