Перайсці да зместу

Бітва пад Карановам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Карановам
Асноўны канфлікт: Частка «Вялікай вайны» 1409—1411 гадоў
Дата 10 кастрычніка 1410
Месца Каранова, Польшча
Вынік Перамога Польшчы
Праціўнікі
Каралеўства Польскае Тэўтонскі ордэн
Чэшскія найміты
Сілезскія найміты
Камандуючыя
Уладзіслаў II Ягайла
Сендзівой з Астрога
Пётр Нядзведскі
Міхал Кюхмейстэр фон Штэрнберг
Сілы бакоў
2 000 1 000 крыжакоў
3 000 чэшскіх і сілезскіх наймітаў
Страты
Невядома, але мала 800–1 000 забітых
300–500 захопленых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Карановам — бітва, якая адбылася 10 кастрычніка 1410 года падчас «Вялікай вайны» 1409—1411 гадоў паміж сіламі Тэўтонскага ордэна пад кіраўніцтвам Міхала Кухельмейстэра, і польскімі войскамі пад кіраўніцтвам Сендзівоя з Астрогу і Пятра Нядзведскага.

Сітуацыя перад бітвай

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Грунвальдскай бітвы і няўдалай аблогі Мальбарка сілы крыжакоў раслі, у той час як польска-літоўскіх сіл заставалася ўсё менш. У кастрычніку 1410 года войскі крыжакоў налічвалі ўжо каля 10 тыс. узброеных салдат. Войт Новай Мархіі Міхал Кухмейстэр з войскам, якое налічвала каля 4 тыс. людзей (3 тыс. з якіх складалі чэхі і сілезцы), заваяваўшы горад Тухоля, асадзіў замак. Частку сіл пакінуў ля замка, а з астатнімі рушыў на поўдзень, каб знянацку заваяваць кляштар цыстэрцыянаў у Каранове, які па задуме крыжакоў меўся стаць месцам далейшых падзей, мэтай якіх быў Быдгашч.

Ягайла выслаў супраць крыжакоў узброенае войска, якое налічвала каля 2 тыс. салдат, на чале з Сендзівоем з Астрога і Пятром Нядзведскім.

Палякам удалося адстаяць аблогу Каранова, большасць крыжакоў, не чакаючы такой гатоўнасці палякаў да барацьбы, былі вымушаны адступіць. За імі пагналіся конныя лучнікі. Бачачы, што бітвы не пазбегнуць, войскі крыжакоў затрымаліся на ўзгорку, што за 7 кіламетраў ад Каранова.

Крыжакі занялі прывілеяванае становішча на ўзгорку. Калі палякі падыйшлі пад узгорак, абедзве арміі выстраіліся ў парадку «плот». Першы шэраг займалі рыцары, другі — іх збраяносцы. Пасля сігналу да нападу бітва стала арэнай барацьбы шматлікіх паядынкаў. Двойчы абвяшчаўся перапынак. Толькі ў трэцяй бітве палякі здабылі непрыяцельскую харугву (яе здабыў Ян Насян дэ Астроўцэ), што выклікала збянтэжанасць сярод крыжакоў, а потым змусіла іх уцякаць. Узброеныя польскія вершнікі пачалі іх пераследаваць. Былі захопленыя трафеі і палонныя, у тым ліку і многія так званыя «госці манаскага ордэна». Быў узяты ў палон і галоўнакамандуючы арміі Тэўтонскага ордэна Міхал Кухмейстэр фон Штэрнберг, які пасля быў заключаны ў замку ў Хенцінах.

Польскія атрады прыбылі ў Быдгашч. Польскі кароль Уладзіслаў Ягайла зладзіў банкет, забяспечыў медыцынскую дапамогу зняволеным з тым, каб абвергнуць крыжацкую прапаганду на захадзе, якая ўдавала палякаў і літвінаў за бязбожных дзікуноў.

Пераможная для палякаў бітва што стала прычынай падпісання Торунскага міру ў 1411 года.

  • Mała Encyklopedia Wojskowa, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, Warszawa 1967, Wydanie I, Tom II (польск.)
  • «Polskie Tradycje Wojskowe 1» — Pod redakcją Janusza Sikorskiego — Warszawa 1990 (польск.)
  • P. Derdej, «Koronowo 1410», Wydawnictwo Bellona, Warszawa 2008 (польск.)