Бітва пад Леніна
Бітва пад Леніна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Аршанская наступальная аперацыя Вялікая Айчынная вайна | |||
![]() Памятны знак адзнакі «Крыж "За бітву пад Леніна"» | |||
Дата | 12—13 кастрычніка 1943 | ||
Месца | каля вёскі Леніна, Магілёўская вобласць, БССР | ||
Вынік | нязначнае прасоўванне польскіх частак | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |

Бітва пад Леніна — бітва 12—13 кастрычніка 1943 года непадалёк ад вёскі Леніна (Магілёўская вобласць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваннем генерала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, і сіламі Вермахта.
Бітва з'яўлялася часткай Аршанскай наступальнай аперацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падраздзяленняў на Усходнееўрапейскім тэатры баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Бітва пад Леніна адбылася 12—13 кастрычніка 1943 года. За вышыню «215,5» разам з воінамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем генерала З. Берлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэнні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава. На працягу 2 дзён працягваліся кровапралітныя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.
У ходзе баёў было знішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысяч варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]З 1950 года 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.
У 1968 годзе, да 25-годдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.
Указам Сейма Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 мая 1988 года быў заснаваны крыж «За бітву пад Леніна».
Сяло Трагубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназвана ў Касцюшкава.
Дагэтуль штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.