Бітва хрысціян і мусульман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Невядомы мастак
Бітва хрысціян і мусульман. канец XVII — пачатак XVIII стагоддзя
Матэрыял палатно, алей
Мірскі замак, Мір

Бітва хрысціян і мусульман - карціна невядомага мастака канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя ў калекцыі Мірскага замка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна напісана правінцыйным усходнееўрапейскім майстрам. У музей з умоўнай назвай «Бітва хрысціян і мусульман» і была прызначана для інтэр'ера «Сталовай ізбы», сцены якой звычайна ўпрыгожваліся батальнымі палотнамі. Яе датаванне (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзя) было пацверджана хіміка-тэхніка-тэхналагічнай экспертызай, праведзенай музейнымі спецыялістамі. Падрабязны гістарыяграфічны аналіз амуніцыі і ўзбраення гісторыка Аляксея Доўнар-Запольскага і знойдзеная ім гравюра невядомага аўтара са збору Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі ў Бялградзе, датаваная прыблізна паловай ці сярэдзінай XVIII стагоддзя, паказваюць сувязь паміж двума гэтымі творамі падобным ландшафтам поля бітвы. Прычым карціна выглядае больш архаічна і магла быць створана раней за гравюру.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На палатне мастак будуе кампазіцыю з умацаваным сценамі горадам у левым верхнім куце палатна. Па меркаванні даследчыка, ён увасабляе адзін з момантаў аблогі  (укр.) і ўзяцця тады прыналежнага туркам-асманам Бялграда войскамі Свяшчэннай Рымскай імперыі пад камандаваннем баварскага курфюрста Максіміліяна II  (руск.) у жніўні-верасні 1688 года. На гравюры на фоне ўмацаванага горада ўвасоблена масавая батальная сцэна, падзеі якой адбываліся ў 1717, пры аблозе Бялграда  (руск.) ўжо аўстрыйскімі войскамі пад камандаваннем прынца Яўгена Савойскага, пра што сведчыць надпіс на італьянскай мове, зроблены ў ніжняй частцы гравюры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]