Перайсці да зместу

Бітва ў бухце Пакоча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва ў бухце Пакоча
Бітва ў бухце Пакоча
Бітва ў бухце Пакоча
Дата 29 мая 1877 года
Месца Ціхі акіян, Перу
Праціўнікі
Перуанскія паўстанцы Вялікабрытанія
Камандуючыя
Нікалас дэ Пьерола Элжэрнон Фрэдэрык Роў дэ Харсей
Сілы бакоў
1 манітор «Уаскар» 1 фрэгат «Шах», 1 карвет «Аметыст»
Страты
1 афіцэр некалькі параненых матросаў

Марская бітва пры Пакоча 1877, марская бітва (29.5.1877), якая адбылася ў паўднёвай бухце Пакоча, каля г. Макега, між перуанскім (рэвалюцыйных сіл) маніторам «Гуаскар» (кап. Г. Астэтэ) — 4 гарматы, 1 меншая гармата, ~100 ч., і брытанскім Паўднёваамерыканскім атрадам (контр-адм. А. дэ Хорсі), які складаўся з двух караблёў, жалезнага фрыгата «Шах» (кап. Ф. Бедфард) і карвета «Аметыст» (кап. А. Чатфілд) — 40 гармат, тарпеды, шастовыя міны, 800 ч.

Пасля ўльтыматуму дэ Хорсі (16.5.1877), які быў пастаўлены ў адказ на ранейшае затрыманне і агляд маніторам двух брытанскіх параходаў, і які быў адкінуты Астэтэ (22.5.1877), брытанскі атрад рабіў спробы перахапіць манітор. Тым часам, перуанскія ўрадавыя сілы безвынікова спрабавалі захапіць «Гуаскар» у марской бітве пры Пачола (27.5.1877). Брытанцам удалося знайсці манітор 29.5.1877. На борце «Гуаскара» у гэты час таксама знаходзіўся кіраўнік перуанскай рэвалюцыі Н. дэ П'ерола. Пачынаючы з 15 гадз., брытанскі атрад спрабаваў манёўрам заблакаваць рух манітора і артылерыйскім агнём прымусіць яго паддацца, або ўзяць на абардаж. Але значная перавага брытанцаў у артылерыі і людзях ураўнаважвалася малою асадкай і панцырам манітора. У сваю чаргу, артылерысты перуанскага карабля стралялі вельмі няцэльна. Абодва бакі неаднаразова і безвынікова спрабавалі ісці на таран. Нарэшце, каля 17 гадз. дэ Хорсі загадаў патапіць перуанскі карабель самаходнай мінай Уайтхеда (тарпедай). Каля 21 гадз. быў зроблены першы ў гісторыі стрэл самаходнай тарпедай у баі, безвынікова. Пасля прыходу змроку англійскі атрад выйшаў з бою. Страты бакоў склалі з перуанскага боку — забіты 1 афіцэр, з брытанскага боку — некалькі параненых матросаў.

Пасля бітвы пры Пакоча, брытанскі флот больш ніколі не пасылаў у бой драўляных караблёў. «Гуаскар» стаў першым у гісторыі караблём, які быў атакаваны тарпедай у баі ў адкрытым моры, і які ўхіліўся ад такой атакі, а таксама першым і апошнім жалезным караблём, які калі-небудзь біўся з брытанскімі драўлянымі караблямі («Аметыст»).