29 мая
Выгляд
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
29 мая (29 траўня) — сто сорак дзевяты (сто пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 363: Рымскі імператар Юліян атрымаў перамогу над Сасанідамі пры Ктэсіфоне.
- 757: Павел I стаў 93-м Папам Рымскім
- 1108: Бітва пры Уклесе паміж войскамі кастыльцаў і альмаравідамі.
- 1176: Ламбардскае войска атрымала пабеду над ўзброеннымі сіламі Фрыдрыха I Барбаросы ў бітве пры Леньяна
- 1453: Канстанцінопаль пасля аблогі захоплены войскамі Асманскай імперыі, перастала існаваць Візантыйская імперыя.
- 1536: Замак Шыён пасля двухдзённай аблогі узяты бернцамі, Франсуа Банівар вызвалены.
- 1682: На рускі сталец селі малалетнія Іван V і Пётр I.
- 1717: У Паўднёвай Амерыцы заснавана віцэ-каралеўства Новая Гранада.
- 1802: Васіль Пятроў адкрыў з’яву электрычнай дугі і паказаў магчымасць яе выкарыстання.
- 1832: У Канадзе афіцыйна адкрыты канал Рыдо, які злучае раку Атава з возерам Антарыа.
- 1848: Вісконсін становіцца штатам ЗША.
- 1885: У Гродне адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
- 1946: Заснаваны Мінскі трактарны завод
- 1990: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.
- 1992: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
- 2002: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 189: Луцый Публій Септымій Гета, рымскі імператар
- 1439: Пій III, Папа Рымскі
- 1630: Карл II Сцюарт, кароль Англіі і Шатландыі
- 1782: Міхаіл Варанцоў, рускі князь, фельдмаршал
- 1787: Канстанцін Бацюшкаў, рускі паэт
- 1830: Луіза Мішэль, французская рэвалюцыянерка, пісьменніца, педагог
- 1855: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст (пам. 1918)
- 1860: Ісак Альбеніс, іспанскі кампазітар
- 1873: Рудольф Тобіяс, эстонскі кампазітар
- 1874: Гільберт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменнік, журналіст і літаратуразнаўца
- 1880: Освальд Шпенглер, нямецкі філосаф, гісторык, культуролаг (пам. 8.5.1936)
- 1917: Джон Фіцджэральд Кенэдзі, 35-ы прэзідэнт ЗША
- 1922: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар
- 1929: Пітэр Хігс, брытанскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1933: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік (пам. 2.9.1998)
- 1939: Людміла Пісарава, беларуская актрыса
- 1953: Аляксандр Абдулаў, расійскі акцёр (пам. 3.1.2008)
- 1957: Жан-Крыстоф Ёкоз, французскі матэматык
- 1976: Сяргей Ляховіч, беларускі баксёр
- 1977: Святлана Зелянкоўская, беларуская актрыса
- 1983: Андрэй Гарбуноў, беларускі футбаліст
- 1986: Дар'я Кустава, беларуская тэнісістка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1259: Крыстафер I, кароль дацкі
- 1565: Мікалай Радзівіл «Чорны», вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч (нар. 4.2.1515)
- 1829: Гемфры Дэві, англійскі хімік і фізік
- 1847: Эмануэль Грушы, маршал Францыі
- 1861: Іаахім Лялевель, польскі гісторык (нар. 22.3.1786)
- 1920: Фабіян Шантыр, беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (нар. 23.1(4.2).1887)
- 1958: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік
- 1970: Ева Гесэ, амерыканская мастачка і скульптар
- 1979: Мэры Пікфард, актрыса тэатра і кіно
- 2008: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат (нар. 26.11.1934)
- 2011: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- ААН: Міжнародны дзень міратворцаў ААН