Біякамп’ютар
Біякамп’ютар — камп’ютар, які функцыянуе як жывы арганізм або змяшчае біялагічныя кампаненты. Стварэнне біякамп’ютараў грунтуецца на кірунку малекулярных вылічэнняў. У якасці вылічальных элементаў выкарыстоўваюцца бялкі і нуклеінавыя кіслоты, якія рэагуюць адзін з адным.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ствараючы тэхніку, чалавек заўсёды параўноўваў сябе з ёй, меў магчымасць паглядзець на сябе як бы з боку. Пры развіцці кібернетыкі і стварэнні ЭВМ навукоўцы прыйшлі да думкі аб падабенстве чалавека і машыны, здольнай выконваць інфармацыйныя функцыі, матэматычныя выразы, лагічныя аперацыі, назапашванне лікавых, тэкставых, гукавых і мастацка-графічных дадзеных. Штучны камп’ютар становіцца чалавеку супернікам і саюзнікам па інтэлекту.
У 1966 годзе выходзіць кніга Дж. фон Нэймана «Тэорыя самаўзнаўляльных аўтаматаў», у якой апісваецца тэорыя клеткавых аўтаматаў, якія здольныя да самапрайгравання, аналагічна жывой клетцы.
У 1994 годзе Эдлман на вопыце паказаў, што малекулы ДНК могуць вырашаць вылічальныя задачы, прычым такія, якія ўяўляюць найбольшыя цяжкасці для традыцыйных камп’ютараў. З гэтага моманту развіваецца гісторыя ДНК-вылічэнняў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- ДНК-камп’ютар
- Біякамп’ютар Эдлмана
- Human Biocomputer (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Что такое Ноосфера или Биокомпьютер? . Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 22 октября 2009.
- Биокомпьютер как тонкоматериальная структура сопровождения человека. . Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 22 октября 2009.