Кібернетыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Кіберне́тыка (ад стар.-грэч.: κυβερνητική — «майстэрства кіравання») — навука пра агульныя заканамернасці працэсаў кіравання і перадачы інфармацыі ў розных сістэмах (машыны, жывыя арганізмы, грамадства і іншае).

Асноўныя прадметы даследавання — кібернетычныя сістэмы (аўтаматычныя рэгулятары ў тэхніцы, камп’ютары, мозг чалавека і біялагічныя папуляцыі), якія разглядаюцца адцягнута (незалежна ад іх прыроды). Асноўная задача — стварэнне адзінага вучэння і выніковых спосабаў кіравання. Як самастойная навука ўзнікла на аснове прац Норберта Вінера, які тэрмінам «кібернетыка» абазначаў навуку пра кіраванне і сувязі ў машынах і жывых арганізмах. Звязаная са стварэннем камп’ютараў, здольных запамінаць і апрацоўваць інфармацыю ў адпаведнасці з зададзенай праграмай. Далейшае развіццё атрымала ў працах савецкіх навукоўцаў Акселя Берга, Віктара Глушкова і Аляксея Ляпунова, амерыканскага навукоўца Клода Шэнана. Віды: біялагічная, матэматычная, медыцынская, тэхнічная і эканамічная. Грунтуецца на тэорыі імавернасцей, матэматычнай логіцы, тэорыі сістэм аўтаматычнага кіравання і тэорыі графаў, а таксама на тэорыі аўтаматаў, самаарганізавальных сістэм і распазнавання вобразаў. Машыннае мадэляванне і ўвядзенне ў даследаванне камп’ютара дазваляюць вывучаць складаныя сістэмы без пабудовы іх рэчаісных фізічных узораў. У Беларусі даследаванні ў галіне кібернетыкі праводзілі Інстытут матэматыкі і Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і НДІ ЭВМ[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вячаслаў Танаеў. Кібернетыка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 245. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]