Перайсці да зместу

Барыс Аляксандравіч Семілетаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. А. Семілетаў)
Барыс Аляксандравіч Семілетаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 верасня 1956(1956-09-30)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Фёдаравіч Семілетаў
Жонка Ларыса Мележ[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 30 верасня 1956, г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Сын мастака Аляксандра Семілетава. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску.

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

У шлюбе з мастачкай Ларысай Мележ, малодшай дачкой пісьменніка Івана Мележа. Бацька мастака Івана Семілетава[2].

  • Семілетаў Барыс Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.