Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Фатаграфія
Гаўрыла Вашчанка на сваёй юбілейнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі 12.12.2013
Дата нараджэння:

20 чэрвеня 1928(1928-06-20)

Месца нараджэння:

Чыкалавічы, Брагінскі раён, Беларусь

Дата смерці:

14 лютага 2014(2014-02-14) (85 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Месца пахавання:

Усходнія могілкі

Грамадзянства:

Сцяг СССРСцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасці:

мастак

Жанр:

пейзаж, партрэт, тэматычная карцина

Вучоба:

Львоўская нацыянальная акадэмія мастацтваў

Стыль:

Рэалізм

Вядомыя працы:

«Зямля пад белымі крыламі»

Узнагароды:

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), Народны мастак Беларусі (1988)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Гаўрыла Вашчанка (20 чэрвеня 1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 14 лютага 2014) — беларускі мастак, жывапісец[1]. Народны мастак Беларусі (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977)[1]. Прафесар (1980)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў 1955[1]. На педагагічнай працы з 1955 (з 1961 у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедрай манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з 1975)[1].

Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 дзейнічае ў Гомелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Спалох. Палеская песня.» 1968—1996. Фрагмент карціны на паштовай марцы Беларусі

Працаваў ў галіне станковага жывапісу, акварэлі, манументальнай размалёўкі і вітражу. Аўтар станковых і манументальных твораў пра гераізм савецкага народа ў гады Айчыннай вайны і пасляваеннай стваральнай працы[1]. Значнае месца ў творчасці Вашчанкі займала тэма адлюстраванння жыцця сучаснага Палесся (карціны «Маё Палессе», 1971; «Нафтавікі Палесся», «Сакавік», абедзве 1973)[1].

Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам над актуальнымі праблемамі часу і мінуўшчынай роднай зямлі, патрыятызмам. Характэрнай іх асаблівасцю з'яўляецца глыбокі філасофскі змест, пераданы лаканічнымі выяўленчымі сродкамі[1].

Сярод твораў: «Ад Савецкага інфармбюро», «Непакораная» (абедзве 1967), «Бетон», «Косцік» (абедзве 1970), «Юнацтва» (1971), «Маё Палессе», «Дума пра хлеб» (абедзве 1973), «Балада пра мужнасць» (1974), «Жнівень» (1975), «Мацярынскія крылы» (1975), «Прастора» (1978), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К. Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974) і інш.


Аўтар мазаічнага пано «Палёт» (1963) у Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Зрабіў манументальныя размалёўкі «Зямля светлагорская» (1973[1], Палац культуры хімікаў у Светлагорску), «Асветнікі» (1976, Дом настаўніка ў Мінску), вітражы і люстры ў касцёле Сымона і Алены (1974, Мінск) і інш[1].

Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўна-палітычных дзеячаў Беларусі — Я. Купалы, Я. Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К. Астрожскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Ващенко Гавриил Харитонович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.



Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Драчоў П. Народжаны беларускім Палессем / П. Драчоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2. — с. 32-33.
  • Тараканава М. Манументальны сімвалізм Гаўрылы Вашчанкі / М. Тараканава. // Роднае слова. — 2003. — № 6. — с. 93-95.
  • Шаура Г. Ф., Г. Х. Вашчанка. — Мн., 1978
  • Гавриил Ващенко: Живопись. Монументальное искусство/сост. О. П. Воронова. — М., 1980.