Барыс Аляксандравіч Семілетаў
Барыс Аляксандравіч Семілетаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Фёдаравіч Семілетаў |
Жонка | Ларыса Мележ[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 30 верасня 1956, г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын мастака Аляксандра Семілетава. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастачкай Ларысай Мележ, малодшай дачкой пісьменніка Івана Мележа. Бацька мастака Івана Семілетава[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Minsknews.by. СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. О писательском и личном счастье Ивана Мележа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2017. Праверана 24 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семілетаў Барыс Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Аляксандравіч Семілетаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»