Бенядзікт Дабшэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. Дабшэвіч)
Бенядзікт Дабшэвіч
Бенядзікт Дабшэвіч
Бенядзікт Дабшэвіч
Нараджэнне 12 сакавіка 1722(1722-03-12)
Смерць 1794(1794)
Род Дабшэвічы
Адукацыя
Дзейнасць фізік
Месца працы

Бенядзікт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[1] або на Жамойці[2] — 1794) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1739 уступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 17721773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 17731774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 17921794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.

Погляды і працы[правіць | правіць зыходнік]

У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).

Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кегілера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».

Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 186.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]