Барыс Міхайлавіч Пажарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. М. Пажарскі)
Барыс Міхайлавіч Пажарскі
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі
1971 — 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Леанід Хітрун
Пераемнік Ягор Сухарукаў

Нараджэнне 10 снежня 1928(1928-12-10)
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Бары́с Міха́йлавіч Пажа́рскі (10 снежня 1928, с. Вялікае Троіцкае Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З служачых. Член КПСС (1952). Скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнага навучання (1957).

З 1953 года галоўны інжынер Жалудоцкай, дырэктар Мірскай МТС, Карэліцкай РТС, Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1959 года начальнік упраўлення Гродзенскага аблвыканкама, з 1961 года першы сакратар Гродзенскага РК КПБ, з 1963 года старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання Сельгастэхнікі. У 1966—1917 гадах начальнік Глаўка Усесаюзнага аб’яднання Саюзсельгастэхнікі. З 1971 года старшыня рэспубліканскага аб’яднання Белсельгастэхнікі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. На XXVII з’ездзе КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]