Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Сцяг2-і Старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні
16 снежня 1985 — 16 мая 1989
Кіраўнік урада Мікалай Рыжкоў
Папярэднік Сяргей Лапін
Пераемнік Міхаіл Нянашаў
Сцяг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы
1983 — 1985
Папярэднік Барыс Арыстаў
Пераемнік Уладзімір Бровікаў
Сцяг6-ы Старшыня Савета Міністраў БССР
11 снежня 1978 — 8 ліпеня 1983
Папярэднік Ціхан Кісялёў
Пераемнік Уладзімір Бровікаў
Сцяг Другі сакратар ЦК КПБ
24 лютага 1971 — 4 снежня 1978
Папярэднік Фёдар Сурганаў
Пераемнік Уладзімір Бровікаў
Сцяг8-ы Першы сакратар Віцебскага абкама КПБ
15 студзеня 1966 — чэрвень 1971
Папярэднік Станіслаў Пілатовіч
Пераемнік Сяргей Шабашоў
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
6 чэрвеня 1960 — снежань 1965
Папярэднік Сяргей Сікорскі
Пераемнік Барыс Шумілін

Нараджэнне 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)
Смерць 8 верасня 2009(2009-09-08) (84 гады)
Месца пахавання
Партыя ВКП(б) с 1945
Член у
Адукацыя
Прафесія настаўнік
Дзейнасць дыпламат, палітык
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча[4].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[4], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[4].

У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[4]. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 19781983 старшыня Савету Міністраў БССР[4].

З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19551967 і 19711983, Вярхоўнага Савета СССР у 19661984 і 19861990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 19751983.

Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Зноскі

  1. а б в Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
  4. а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]