Барыс Міхайлавіч Пянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. М. Пянчук)
Барыс Міхайлавіч Пянчук
Дата нараджэння 15 мая 1918(1918-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2009(2009-04-22) (90 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, ваенны дырыжор
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР

Барыс Міхайлавіч Пянчук (15 мая 1918 — 22 красавіка 2009) — беларускі ваенны дырыжор, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пянчук нарадзіўся ў Анапе, у сям’і ваеннага капельмайстра, які скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю з сярэбраным медалём.

У маладосці ён быў вучнем слесара механічнага цэха Пуцілаўскага завода і іграў у мясцовым клубе ў духавым аркестры. З сакавіка 1936 па жнівень 1937 года знаходзіўся на добраахвотнай службе ў Чырвонай Арміі, на пасадзе саліста-трубача аркестра 201-га стралковага палка (Ленінград). У 1939 быў прыняты на ваенны факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны факультэт быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск. У студзені 1942 года Пянчук скончыў навучанне і атрымаў прызначэнне на фронт. У красавіку—маі 1942 года быў капельмайстрам у 562-м стралковым палку 165-й стралковай дывізіі. Падчас баёў ён разам са сваім аркестрам займаўся зборам і вынасам параненых з поля бою і быў цяжка паранены ў левую руку. У шпіталі руку хацелі ампутаваць, але малады хірург, жонка якога была опернай спявачкай, даведаўшыся пра яго прафесію, вырашыў «не пазбаўляць яго яе» і замяніў ампутацыю працяглым і карпатлівым лячэннем пад сваім наглядам. У выніку руку ўдалося выратаваць, і Пянчук быў прызнаны абмежавана прыдатным 2-й ступені. З чэрвеня 1943 года і да канца вайны ён быў капельмайстрам Асобнага навучальнага палка афіцэрскага складу Бранятанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у складзе зборнага аркестра ў Парадзе Перамогі 24 чэрвеня 1945 года, кіруючы групай з чатырох аркестраў.

Пасля вайны займаў пасады дырыжора аркестра штаба Ленінградскай ваеннай акругі, начальніка ваенна-аркестравай службы Паўднёвай групы войскаў (з 1956 года) і Беларускай ваеннай акругі (з 1962 года). Звольнены ў запас у 1979 годзе ў званні палкоўніка.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1970 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Народны артыст Беларускай ССР (1970), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1972), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Францыска Скарыны і інш.

Зноскі

  1. Военный дирижер Борис Пенчук провел около полусотни парадов Победы (руск.). Белтелерадиокомпания. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018. Праверана 24 красавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 157
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — С. 429.