Паўднёвая група войскаў
Прапанавана аб’яднаць старонку з Паўднёвая група войск. |
Паўднёвая група войскаў |
---|
Паўднёвая група войскаў (ПГВ) — аператыўна-стратэгічнае з'яднанне Узброеных Сіл СССР, часова раскватараванае на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі (1945—1947) і Венгрыі (1956—1991).
ПГВ (1-е фармаванне)
[правіць | правіць зыходнік]Утворана пасля сканчэння Вялікай Айчыннай вайны 15 чэрвеня 1945 года са злучэнняў і частак Савецкай Арміі, што знаходзіліся да гэтага моманту на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі. Кіраванне Паўднёвай групы войскаў сфармавана на базе кіравання 3-га Украінскага фронту.
Асноўным заданнем групы войскаў быў кантроль за выкананнем Балгарыяй і Румыніяй умоў перамір'я, заключанага гэтымі краінамі з саюзнымі дзяржавамі.
Расфармавана пасля падпісання 10 лютага 1947 года ў Парыжы мірных дагавораў з Балгарыяй і Румыніяй.
ПГВ (2-е фармаванне)
[правіць | правіць зыходнік]10 чэрвеня 1945 года была сфармавана Цэнтральная група войскаў.У склад групы ўваходзілі савецкія войскі, якія дыслакаваліся ў Аўстрыі і Венгрыі. У 1955 годзе ЦГВ была расфармавана, злучэнні і часткі былі выведзены з Аўстрыі на тэрыторыю СССР, а з астатніх на тэрыторыі Венгрыі войскаў быў у верасні 1955 года сфармаваны Асаблівы корпус. Кіраванне корпуса знаходзілася ў горадзе Секешфехервары. Пасля падзей у Венгрыі ў кастрычніку-лістападзе 1956 года ў кіраўніцтва СССР паўстала патрэба стварэння новай ваеннай групоўкі на тэрыторыі Венгрыі. Так, 24 лістапада 1956 года на нарадзе ваенных камендантаў у Будапешце маршал І.С. Конеў абвясціў рашэнне савецкага ўрада пра стварэнне ў Венгрыі Паўднёвай групы войскаў.
Надалей свой праўны статус ПГВ атрымала ў выніку пагадненні, заключанага паміж СССР і Венгрыяй 28 мая 1957 года. Дадзенае пагадненне афіцыйна вызначыла праўны статус савецкіх войскаў, змешчаных у Венгрыі.
У пачатковым перыядзе фармавання ў складзе і нумарацыі злучэнняў і частак ПГВ адбываліся змены, але, пачынаючы з 1965 года, у складзе ПГВ на сталым грунце разам з злучэннямі і часткамі групавога падначалення знаходзіліся 13 гвардзейская танкавая дывізія, 19 гвардзейская танкавая дывізія, 93 гвардзейская мотастралковая дывізія і 254 мотастралковая дывізія.
Паўднёвая група войскаў (кіраванне і штаб групы войскаў - Будапешт) падначальвалася Галоўнакамандуючаму войскамі Паўднёва-заходняга кірунку. Авіяцыйную падтрымку ажыццяўлялі ВПС ПГВ, з 1967 года — 36-я паветраная армія.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1]
- Сайт Музея ВВС ЮГВ
- Сайт ЮГВ.su Архівавана 15 кастрычніка 2009.
- Сайт ЮГВ