Вага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кантэр

Вага́ (сіла вагі) — сіла, з якой цела ўздзейнічае на нерухомыя адносна яго апору ці падвес.

Вага цела залежыць ад характару руху цела і руху апоры ці падвеса, а таксама ад іх узаемнага размяшчэння ў прасторы.

Як любая сіла, вага ў сістэме СІ вымяраецца ў ньютанах, СГС — дзінах. Аднак у многіх галінах тэхнікі яшчэ захавалася выкарыстання кілаграм-сілы. Вага вымяраецца таксама ў пазасістэмных адзінках — фунтах, унцыях, гранах. Паколькі гэтыя гістарычныя адзінкі ўсталяваліся даўно, яны прымяняюцца ў роўнай ступені як да масы так і вагі.

Залежнасць вагі ад паскарэння[правіць | правіць зыходнік]

Вага таксама залежыць ад стану руху цела ад яго паскарэння. Пры руху цела з паскарэннем адносна Зямлі вага мяняецца. Падчас вольнага падзення, руху з паскарэннем роўным паскарэнню прыцягнення Зямлі вага роўны нулю, стан бяз важкасці. Падчас раўнамернага руху па выпуклай альбо вігнутай паверхні вага памяншаецца (павялічваецца) на велічыню адпаведнай цэнтраімклівый сілы. Напрыклад, у ліфце, што ідзе ўверх, вага цела павялічваецца на велічыню паскарэння ліфта, а ў ліфце, які спускаецца ўніз, вага цела памяншаецца на велічыню паскарэння. Адпаведна, вага залежыць ад значэння паскарэння вольнага падзення. Ваганні паскарэння вольнага падзення ў межах Зямлі невялікія, але на іншых нябесных целах, вага цела з аднолькавай масай можа моцна мяняцца. Напрыклад, на Месяцы вага цел памяншаецца прыкладна ў шэсць разоў.Вага цела, пагружанага ў вадкасць, памяншаецца на вагу выцесненай вадкасці (закон Архімеда).

Вымярэнне[правіць | правіць зыходнік]

Для вымярэння вагі выкарыстоўваюцца шалі. Гэтыя прыборы вымераюць непасрэдна вагу. Калі трэба вызначыць масу цела, то яе трэба пералічыць з значэння вагі.