Целяшоўскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Целяшоўскае)
Целяшоўскае | |
---|---|
Каардынаты: 52°27′40″ пн. ш. 30°37′08″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь Гомельская вобласць, Гомельскі раён |
Даўжыня | 0,95 км |
Шырыня | 0,78 км |
Плошча | 0,8 км² |
Аб'ём | 0,0012 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,9 км |
Найбольшая глыбіня | 4,1 м |
Год напаўнення | 1973 |
Целяшо́ўскае — вадасховішча ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Уза, за 2,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Целяшы.
Вадасховішча наліўное. Створана ў 1973 годзе. Плошча паверхні 0,5 км². Даўжыня 0,95 км, шырыня 0,78 км, даўжыня земляной агараджальнай дамбы 2,9 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 4,1 м. Аб'ём вады 1,2 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 2,1 м. Напаўняецца вадой з ракі Уза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 98. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.