Перайсці да зместу

Уза (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уза
Характарыстыка
Даўжыня 76 км
Басейн 944 км²
Расход вады 3,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,2 км ад вёскі Бярозаўка
 • Каардынаты 52°41′08,10″ пн. ш. 30°28′07,40″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Бабовічы
 • Вышыня 114,2[1] м
 • Каардынаты 52°20′11,80″ пн. ш. 30°55′58,30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Буда-Кашалёўскі раён, Гомельскі раён
physical
Уза (рака)
Уза (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уза́ — рака ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.

Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 944 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Бярозаўка Буда-Кашалеўскага раёна, упадае ў Сож на ўскраіне аграгарадка Бабовічы Гомельскага раёна. Працякае па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,6—1,5 км. Пойма адсутнічае ў верхнім і ніжнім цячэнні, у астатняй частцы двухбаковая, шырынёй 200—700 м. Рэчышча каналізаванае. Берагі ракі стромкія, вышынёй да 3,5 м.

На рацэ размешчаны

[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі пасёлак Уваравічы. Аграгарадкі: Бабовічы, Цярэнічы. Вёскі: , Уза, Прыбар, Галееўка, Целяшы, Іванаўка, Пянчын.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 260. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Уза́ // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 373. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18—19, 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)