Вадзяны млын (Зарачча)
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/%D0%97%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%2802%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%87%D1%87%D0%B0._%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%2802%29.jpg)
Вадзяны млын — помнік прамысловай архітэктуры канца XVIII — 1-й паловы XIX ст. Пабудаваны ў цэнтральнай частцы в. Зарачча (Браслаўскі раён). Помнік рэспубліканскага значэння.
Будынак быў разбураны, пазней адноўлены і накрыты двухсхільным дахам. Запруда не захавалася. Аднаколавы механізм млын ацалеў часткова. Ад пачатковай пабудовы засталася толькі частка мураваных сцен з буйных бутавых камянёў на вапнавым растворы. Між імі з маленькіх каменьчыкаў з вострымі краямі выкладзеныя выявы людзей, кветак, птушак, якія арганічна ўпісваюцца ў просты адвольны ўзор з такіх жа маленькіх каменьчыкаў. Дэкаратыўна вырашаныя сцены — адзіны з уцалелых на Браслаўшчыне помнікаў народнай творчасці падобнага тыпу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх