Перайсці да зместу

Вадзім Іванавіч Гаспадар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вадзім Гаспадар
Поўнае імя Вадзім Іванавіч Гаспадар
Нарадзіўся 25 снежня 1983(1983-12-25)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Латвія
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Латвія Сконта (Рыга) 1 (0)
2003   Расія Лада (Тальяці) 24 (0)
2005 Латвія Вэнта (Кулдыга) 13 (0)
2006 Арменія Міка (Аштарак) 3 (0)
2008—2009 Латвія Юрмала 29 (4)
2009—2010 Беларусь Віцебск 42 (1)
2011 Латвія Юрмала 25 (9)
2012 Латвія Даўгава (Рыга) 34 (2)
2013 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2013 Фінляндыя Каяані 10 (2)
2015 Латвія Карамба/Дынама
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Латвія Латвія (да 17) 2 (0)
2000—2001 Латвія Латвія (да 19) 3 (0)
2002—2004 Латвія Латвія (да 21) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 мая 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Вадзім Гаспадар (нар. 25 снежня 1983, Крывы Рог, УССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам ва Украіне, потым услед за бацькамі пераехаў у Латвію. Гуляў у розных клубах, пераважна ў Латвіі. У 2009—2010 выступаў у Беларусі за «Віцебск». У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[3], але ўжо ў чэрвені пакінуў Гродна, так і не згуляўшы ніводнага матча[4]. У хуткім часе перайшоў у фінскі клуб «Каяані».

У пачатку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Карамба/Дынама», які на наступны год выйшаў у Вышэйшую лігу і змяніў назву на «Рыга». Пасля сезона 2015 завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Латвіі.

Зноскі