Вадзім Іванавіч Мілько

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вадзім Мілько)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Вадзім Мілько
Vadym Milko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вадзім Іванавіч Мілько
Нарадзіўся 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Колас (Каваліўка)
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2009 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 2 (0)
2002 — 2003   Сцяг Украіны Дынама-3 (Кіеў) 28 (1)
2003 — 2007   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 75 (12)
2008 — 2009   Сцяг Украіны Харкаў 39 (0)
2009 — 2012 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 44 (1)
2012 Сцяг Украіны Ворскла (Палтава) 2 (0)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 28 (3)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Слуцк 71 (4)
2017 Сцяг Украіны Верас (Роўна) 1 (0)
2017 — Сцяг Украіны Колас (Каваліўка)
Нацыянальная зборная**
2007 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Вадзім Мілько (нар. 22 жніўня 1986, Первамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 трапіў у палтаўскую «Ворсклу».

У лютым 2013 стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезону ў снежні 2013 пакінуў бабруйскі клуб[3].

У пачатку 2014 знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезону 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.

У канцы чэрвеня 2014 пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[5]. Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[6]. У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014, звычайна выходзячы на замену.

У снежні 2014 чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[7], але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезону кантракт быў разарваны[9].

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў[10]. У лютым 2016 вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубам[11]. Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезону разарваў кантракт са «Слуцкам»[12].

У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам»[13], аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]