Перайсці да зместу

Ваенны бюджэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенныя расходы ў 2005
Ваенныя расходы ў 2008. Чым цямнешы колер, тым вышэйшая доля ваенных расходаў у ВУП краіны.

Ваенны бюджэт, ці абаронны бюджэт — велічыня дзяржаўных расходаў, прызначаная для падтрымання і абнаўлення ўзброеных сіл краіны. Ваенны бюджэт часта адлюстроўвае ўзровень пагроз бяспецы краіны паводле меркавання яе ўлад. Велічыня бюджэту таксама характарызуе здольнасць краіны фінансаваць ваенную дзейнасць, якая непасрэдна залежыць ад памеру эканомікі краіны, перавагі ўрада і насельніцтва краіны фінансаваць ваенную дзейнасць у адносінах да іншых бюджэтных расходаў. Звычайна ваенны бюджэт не ўключае расходы на праваахоўную дзейнасць і рэабілітацыю ветэранаў.

Паводле Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру ваенныя расходы ў свеце за 2011 год склалі 1,74 трлн долараў ЗША.[1] (каля 2,5% сусветнага ВУП).

Ваенныя бюджэты 2011 — Даведнік SIPRI

[правіць | правіць зыходнік]
МесцаКраінаВаенны бюджэт ($ млрд.)[1]Агульнасусветная доля
Усяго ў свеце 1 738100%
1Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША71140.9 %
2Кітай Кітай1438.2 %
3Расія Расія71.94.1 %
4Вялікабрытанія Вялікабрытанія62.73.6 %
5Францыя Францыя62.53.6 %
6Японія Японія59.33.4 %
7Індыя Індыя48.92.8 %
8Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія48.52.8 %
9Германія Германія46.72.7 %
10Бразілія Бразілія35.42.0 %

Зноскі

  1. 1 2 The 15 countries with the highest military expenditure in 2011 // SIPRI. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2010.