Бундэсвер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Bundeswehr
Bundeswehr Logo.svg
Эмблема Бундэсвера
Гады існавання з 1955
Краіна Flag of Germany.svg Германія
Падпарадкаванне Федэральнае міністэрства абароны Германіі
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 178 641[1] ваенаслужачых
Частка Emblem of German Ground Forces Heer (Армія)
Emblem of German Navy Marine (ВМС)
Emblem of German Air Force Luftwaffe (ВПС)
Emblem of Streitkräftebasis Streitkräftebasis
(Аб'яднаныя сілы забяспечэння)
Emblem of Bundeswehr Joint Medical Service Zentraler Sanitätsdienst
(Медыка-санітарная служба) Kommando Cyber- und Informationsraum
(Кібернетычная і інфармацыйная прастора)
Дэвіз «Wir. Dienen. Deutschland» — Мы служым Германіі
Колеры чорны, шэры
Удзел у Баснійская вайна (1995)
Аперацыя «Страказа» (1997)
Югаславія (1999)
Вайна ў Афганістане (2001—2014)
Вайна ў Афганістане (з 2015)
Камандзіры
Дзеючы камандзір міністр абароны Урсула фон дэр Лаен

Бундэсве́р (ням.: Bundeswehr) — Узброеныя сілы Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бундэсвер быў створаны праз дзесяць гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, 7 чэрвеня 1955 года. У той дзень было адкрыта міністэрства абароны Германіі. Першыя 100 добраахвотнікаў новай германскай арміі ў Боне 12 лістапада 1955 прысягнулі на вернасць айчыне у адпаведнасці з традыцыямі і рытуалам «старой германскай арміі». Аднак назва «бундэсвер» з'явілася толькі ў 1956 годзе.

Заснаванню германскай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт. ФРГ прынялі ў НАТА. Кабінет канцлера Конрада Адэнаўэра прыняў новую канстытуцыйную канцэпцыю арміі пад кантролем парламента. У Асноўным законе краіны была замацавана забарона на выкарыстанне арміі за межамі Германіі. Да 1957 года Бундэсвер камплектаваўся па найму, але ў 1957 годзе быў уведзены прызыў на абавязковую вайсковую службу.

На працягу першых 40 гадоў пасля свайго стварэння бундэсвер, у адпаведнасці з канстытуцыяй ФРГ, не ўдзельнічаў у баявых аперацыях. Толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў сітуацыя змянілася. 12 ліпеня 1994 года Канстытуцыйны суд Германіі прыняў рашэнне аб адмене папраўкі 1982 года да 24-й главы Асноўнага закона, якая забараняла удзел бундэсвера ў ваенных аперацыях за мяжой. Рашэннем Канстытуцыйнага суда былі знятыя якія-небудзь «канстытуцыйныя пярэчанні» супраць удзелу Германіі ў санкцыянаваных ААН аперацыях па ўсталяванні і падтрыманні міру.[2] Германскія ваеннаслужачыя сталі прыцягвацца да ўдзелу ў міратворчых аперацыях за мяжой.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Фрэгаты тыпу «Саксонія»

Бундэсвер мае трохвідавую структуру (Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і Ваенна-марскія сілы). Таксама ў якасці асобных кампанентаў у складзе бундэсвера ў 2000 годзе створаны аб'яднаныя сілы забеспячэння і медыка-санітарная служба.

Бундэсвер складаецца з узброеных сіл і грамадзянскага кіравання. Кіраўніком бундэсвера з'яўляецца федэральны міністр абароны, які з'яўляецца галоўнакамандуючым ў мірны час. У выпадку наступлення неабходнасці абарончых дзеянняў камандаванне пераходзіць да канцлера Германіі (артыкул 115b канстытуцыі Германіі). Вышэйшым званнем у бундэсверы з'яўляецца званне генерал-інспектара, які хоць і носіць званне генерала, тым не менш не з'яўляецца камандуючым бундэсверам. Пасады камандуючага як такой не існуе. Адказнасць за гатоўнасць адпаведных падраздзяленняў бундэсвера нясуць інспектара родаў войскаў (Сухапутныя войскі, ВПС, ВМС) і ваенных кіраўнікоў структур (аб'яднаныя сілы забеспячэння, медыка-санітарная служба).

Згодна з прынятай мадэлю персаналу, колькасць бундэсвера павінна скласці да 2011 года 204 тысяч ваеннаслужачых і 75 тысяч грамадзянскіх. У часы халоднай вайны колькасць бундэсвера складала 500 тысяч ваеннаслужачых.

З 2001 года зняты ўсе абмежаванні на службу для жанчын. Да таго часу жанчыны мелі права служыць толькі ў медыцынскіх і музычных часцях. У 1994 годзе Веране фон Веймарн было прысвоена званне лекара-генерала, і такім чынам, яна стала першай у гісторыі Германіі жанчынай-генералам. Па стану на 2006 год у бундэсверы нясуць службу прыкладна 12 тысяч жанчын. Прыкладна палова з іх служаць у санітарных часцях. Жанчыны складаюць прыкладна 6,2 % кантрактнікаў. У ВМС 8,4 %, у пяхоце 6,9 % і ў ВПС 4,9 %

Абавязковая ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны баявой танк Leopard 2
Самаходная артылерыйская ўстаноўка PzH 2000
Нямецкія войскі ў Афганістане (на пярэднім плане бронеаўтамабілі Fennek і Dingo ATF)

Да 1 ліпеня 2011 года ў Германіі службу ў абавязковым парадку праходзілі па закліку усе паўналетнія грамадзяне краіны (6 месяцаў ваеннай службы або альтэрнатыўная працоўная служба ў сацыяльных і дабрачынных арганізацыях). Колькасць прызыўнікоў у складзе бундэсвера вар'іравалася ад 60 да 80 тысяч ваеннаслужачых, якія служаць на працягу 6 месяцаў. Прыблізна траціна з іх па заканчэнні тэрміновай службы выказвала жаданне застацца на звыштэрміновую службу да 23 месяцаў і лічыліся пасля гэтага прызыўнікамі-добраахвотнікамі. Акрамя гэтага, у бундэсверы служаць кантрактнікі (тэрмін іх службы ад 2 да 12 гадоў) і кадравыя ваеннаслужачыя, колькасць якіх дасягае звыш 250 тыс. чалавек.

Ваеннаабавязанымі былі ўсе мужчыны-грамадзяне Германіі ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў, а ў выпадку абароны краіны (Verteidigungsfall) — і да 60 гадоў. Законам прадугледжваліся наступныя віды службы на аснове воінскага абавязку:

  1. Асноўная абавязковая ваенная служба (Grundwehrdienst).
  2. Праходжанне вучэбных збораў (Wehrübungen).
  3. Бестэрміновая служба ў перыяд Verteidigungsfall.

Асобы, якія прыйшлі ўпершыню, называюцца рэкрутам. Заклік для праходжання Grundwehrdienst праводзіцца ў тым каляндарным годзе, у якім рэкруту спаўняецца 19 гадоў. Асобы, якія мелі адтэрміноўку ад прызыву, могуць быць прызваны ў далейшым да дасягнення імі ўзросту 25 гадоў. У асобных абумоўленых законам выпадках заклік можа быць ажыццёўлены да дасягнення імі 28 і нават 32 гадоў. Тэрмін абавязковай службы — 6 месяцаў, па завяршэнні якога можна падоўжыць службу на 1—14 месяцаў у добраахвотным парадку (freiwilliger zusätzlicher Wehrdienst im Anschluss an den Grundwehrdienst). Знаходзячыяся ў рэзерве ваеннаабавязаныя могуць перыядычна выклікацца на вучэбныя зборы (Wehrübungen). Працягласць збораў не перавышала 3-х месяцаў, а сумарны час прыцягнення на ўсе віды збораў для радавога складу — не больш за 9 месяцаў. Пасля дасягненні 35-гадовага ўзросту агульны час прыцягнення на зборы не павінен перавышаць 3-х месяцаў. Варта заўважыць, што законам прадугледжана магчымасць добраахвотнага датэрміновага прызыву па дасягненні поўных 18 гадоў. У гэтым выпадку патрабуецца згода бацькоў. У бундэсверы 49 % складаюць салдаты, прызваныя на аснове Закона аб воінскім абавязку, у тым ліку 10,7 % знаходзяцца на добраахвотнай дадатковай службе.

Служба на аснове добраахвотнага абавязацельства бывает двух відаў: бестэрміновая (Berufssoldaten) і на акрэслены час (Soldaten auf Zeit). Berufssoldaten складаюць прафесійны касцяк арміі. Да іх адносяць усіх праходзячых на аснове добраахвотных абавязацельстваў бестэрміновую службу афіцэраў і ўнтэр-афіцэраў у званні фельдфебеля. Гранічны ўзрост службы для Berufssoldaten — 65 гадоў. Soldaten auf Zeit таксама з'яўляюцца прафесійным кантынгентам. Да іх адносяць афіцэраў і ўнтэр-афіцэраў, праходзячых службу на працягу акрэсленага тэрміну на аснове добраахвотных абавязацельстваў. Гранічны ўзрост службы для Soldaten auf Zeit — 60 гадоў. Berufssoldaten і Soldaten auf Zeit складаюць 51 % (у тым ліку каля 11 % афіцэраў) ад агульнай колькасці бундэсвера.

У Германіі рэалізавана канстытуцыйнае права ваеннаабавязаных, унутранымі пераконванням якіх пярэчыць ваенная служба са зброяй, адмовіцца ад яе ў устаноўленным парадку (Kriegsdienstverweigerungsgesetz). У адпаведнасці з Законам аб цывільнай службе (Zivildienstgesetz) яны прыцягваюцца к альтэрнатыўнай цывільнай службе, як правіла, у сацыяльнай сферы. Працягласць альтэрнатыўнай службы на 1 месяц даўжэй абавязковай ваеннай службы і ў бягучы час складае 10 месяцаў. Арганізацыяй цывільнай службы занимается Федэральнае ведамства (Bundesamt für Zivildienst), якое і размяркуе ваеннаабавязаных гэтай катэгорыі па сацыяльным аб'ектам. У 1960 годзе, калі быў Закон аб цывільнай службе, ад «адказнікоў» паступіла 5,5 тысяч заяў, а ў 1999 годзе — 173,3 тысяч. Усяго ж да цяперашняга часу лік «адказнікоў» усіх узростаў складае больш за 2,5 млн., што стварае значныя складанасці пры кожным чарговым прызыве ў бундэсвер. Аднак дзяржава не ідзе па шляху узмацнення заканадаўства, а праводзіць эфектыўныя ваенныя рэформы, пры якіх скарачаецца агульная колькасць узброеных сіл, але іх баявыя магчымасці, тым не менш, адэкватныя сягодняшней сітуацыі ў краіне і ў міры.

З 1 ліпеня 2011 года абавязковы воінскі прызыў у армію Германіі спынен. Гэтым чынам, бундэсвер перайшоў да поўнасцю прафесійнай арміі[3].

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

У арганізацыйных адносінах сухапутныя войскі (Heer) складаюцца з падраздзяленняў (аддзяленне, узвод, рота), часцей (асобны батальён, полк), злучэнняў (брыгада, дывізія, корпус) і аб'яднанняў (асобны корпус, армія, фронт). У сваім саставе сухапутныя войскі маюць розныя роды войск, спецыяльныя войскі і службы. Усяго ў складзе сухапутных сіл: 23 брыгады (дзевяць разгарнутых механізаваных, дзве паветрана-дэсантныя, дзве тылавога забяспечвання, горнапяхотная, паветрана-механізаваная, армейскай авіяцыі, артылерыйская, інжынерная, СВА, войск РХБА і тры механізаваныя скарочанага складу); камандаванне сіл спецыяльнага назначэння; нямецкі кампанент франка-германскай брыгады.

Ваенна-марскія сілы[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскія сілы (Marine) уключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленни спецыяльнага назначэння (Марская пяхота, SEK M). Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штабу ВМС. Яму падначалены аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Ваенна-Марскі Флот з'яўляецца галоўнай складаючай і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забяспечвання абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Міравым акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна-палітычнай стабільнасці ў прылягаючых да ёй марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх напрамкаў.

Ваенна-паветраныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-паветраныя сілы (Luftwaffe) узначальвае інспектар, які ажыццяўляе кіраўніцтва імі праз галоўны штабу ВПС. Агульная колькасць люфтвафэ складае 34 тысяч ваенаслужачых, у іх складзе: чатыры дывізіі, уключаючыя адну разведвальную, чатыры знішчальна-бамбардзіровачных, тры знішчальных эскадры і чатыры эскадры СВА, чатыры раёна ўпраўлення аператыўным выкарыстаннем і батальён прыкрыцця аб'ектаў; камандаванне ваенна-транспартнай авіяцыі, уключаючае тры эскадры ВТА і авіягруппу перавозак міністэрства абароны Германіі; камандаванне аператыўнага ўпраўлення ВПС; два палка матэрыяльна-тэхнічнага забяспечвання і цэнтр абслугоўвання ўзбройванняў.

Кібернетычная і інфармацыйная прастора[правіць | правіць зыходнік]

Кібернетычнае і інфармацыйная прастора (Cyber- und Informationsraum) узначальвае інспектар у званні генерал-лейтэнант. Гэта навейшая катэгорыя сіл Бундэсверу, утвораная 5 красавіка 2017 года з часцях, якія да гэтага моманту былі ў складзе Аб'яднаных сіл забяспечвання, такія як падраздзяленні сувязі, радыёэлектроннай барацьбы і разведкі, псіхалагічных аперацый і тапаграфічнага забяспечвання.

Аб'яднаныя сілы забяспечэння[правіць | правіць зыходнік]

Аб'яднаныя сілы забяспечэння (Streitkräftebasis) узначальвае інспектар у рангу намесніка генеральнага інспектара бундэсвера. З завяршэннем фарміравання АСЗ, на іх плануецца ўскласці задачы ўпраўлення, забяспечвання і абучэння. У ліку найболей важных функцый новага кампанента УС наступныя: аператыўнае ўпраўленне, цэнтралізаванае забяспечванне, апрацоўка інфармацыі, забяспечванне абароны нацыянальнай тэрыторыі, утрыманне складоў цэнтральнага падначалення.

Медыка-санітарная служба[правіць | правіць зыходнік]

Медыка-санітарную службу (Zentrale Sanitätsdienst) Бундэсвера ўзначальвае інспектар, у распараджэнні якога знаходзіць каля 23 тысяч ваенаслужачых. Аператыўнаму камандаванню медыка-санітарнай службы падпарадкавана аператыўнае камандаванне МСС і чатыры ваенныя акругі. У красавіку 2001 года пачалося фарміраванне цэнтральнага ўпраўлення МСС.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]