Валасяніца-белашыйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валасяніца-белашыйка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficedula albicollis Temminck, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560071
NCBI  59894

Валасяніца-белашыйка, мухалоўка-белашыйка (Ficedula albicollis) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 22-24 см, маса 11,8-16 г. У самца верх галавы і шыі, спіна, крылы і хвост чорныя. Вузкая палоска на ілбе, шырокая палоаа на крылах, надхвосці, палоскі па баках хваста і ўвесь ніз цела белыя. Белы колер на шыі заходзіць глыбока, утвараючы часам поўнае кольца. У самкі верх цела аліўкава-буры.

Самец у гнездавы перыяд падобны на пярэстую валасяніцу, але з больш інтэнсіўным чорным колерам, суцэльным белым ашыйнікам, акрамя таго белым надхвосцем. Самку цяжэй адрозніць ад пярэстай валасяніцы, яна адрозніваецца больш светлымі бакамі шыі і крыху святлейшая. У абодвух полаў белыя плямы на крыле большыя, чым у пярэстай валасяніцы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: ад усходняй Францыі і Італіі праз Балканы, цэнтральную і ўсходнюю Еўропу да зліцця р. Камы і Вяткі. Асобныя папуляцыі на Балтыйскім моры (астравы Эланд і Готланд). Акрамя гнездавога арэала сустракаецца ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Люксембургу, Галандыі, Эстоніі, Літве, Іспаніі і Партугаліі (выпадкі гнездавання). На Беларусі рэдкі на гнездаванні пералётны від; пашырэнне абмежавана паўднёвай паловай краіны.

Насяляе вялікія масівы высакаствольных і зацененых старых лісцевых і мяшаных лясоў (як на ўскрайку, так і ў гушчары, дзе трымаецца ў кронах, а не на ніжніх галінах, рэдка сходзіць на зямлю; паркі, вялікія сады, алеі.

Месца зімовак: паўднёвая і трапічная Афрыка, галоўным чынам на поўдзень ад экватара (Заір, Уганда, Замбія).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў натуральных ці штучных дуплах дрэў, шчылінах муроў і будынкаў, звычайна досыць высока (часцей за ўсё каля 15 м над зямлёй, рэдка ніжэй, хоць і вядомы гнёзды на вышыні 0,5-4 м). Займае шпакоўні. Гняздо з няшчыльна ўкладзеных (часткова завялых) лістоў, сухіх траў і сцёблаў раслін. Высцілка з тонкай і сухой травы, а таксама валосся і шэрсці.

Яйкі 4-7, звычайна асіметрычныя, адзін канец больш тоўсты, светла-блакітныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)