Валашчане
Выгляд
Валашча́не, або валаша́не — сяляне, жыхары пэўнай воласці. У сярэднявеччы на Беларусі валашчанамі зваліся сяляне-абшчыннікі з цэнтрам у пагосце (пастаялым двары) ці воласці (княжацкі ўдзел або дзяржаўныя землі, што былі ў прыватным уладанні).
У XIV—XVI стагоддзях тэрмін валашчане ўжываўся для вызначэння насельніцтва воласці (у процілегласць гарадскому — мяшчанам). У 2-й палове XVI— пачатку XX ст. валашчанамі звалася сельскае насельніцтва валасцей.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Валашчане // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 207. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.