Валенсійскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валенсійскі заліў
ісп.: Golfo de Valencia
Краіна
Найбольшая глыбіняда 500 м
Валенсійскі заліў (Іспанія)
Валенсійскі заліў

Валенсі́йскі залі́ў (ісп.: Golfo de Valencia) — заліў на захадзе Міжземнага мора, частка Балеарскага мора, які абмывае ўсходнія берагі Іспаніі. Крайнія кропкі: на поўдні — мыс дэ ла Наа блізу Алікантэ, на поўначы — мыс Тартоса у дэльце Эбра.

Даўжыня — 42,5 км, шырыня — 144 км, глыбіня — да 500 м. Сярэднегадавая тэмпература вады — +18 °C. Салёнасць — 37 ‰. Прылівы змешаныя, вышынёй да 0,1 м. Заліў падзелены напалам нулявым мерыдыянам.

Даўжыня берагавой лініі — 400 км. Берагі нізінныя і пяшчаныя, прысутнічаюць балоты. Раён валенсійскага заліва у цяперашні час паступова апускаецца. У заліў упадае некалькі рэк, галоўнай з якіх з’яўляецца Хукар. Перад узбярэжжам вобласці Кастэльён-дэ-ла-Плана размешчаны архіпелаг астравоў Калумбрэтэс.

Асноўныя парты — Валенсія, Гандыя, Кастэльён-дэ-ла-Плана, Сагунта. Заліў шчыльна заселены, вялікая частка ўзбярэжжа забудавана жылымі раёнамі і курортнымі зонамі. Найбуйнейшымі курортнымі зонамі з’яўляюцца Коста-Бланка і Коста-дэль-Асаар, якія ўключаюць такія курорты, як Агілас, Алікантэ, Альтэа і Картахена. Нягледзячы на гэта, існуюць таксама і ізаліраваныя бухты, на прыклад, у раёне Дэніі і Пеньісколы.

Дзякуючы нізінным і урадлівым землям, узбярэжжа спрыяльна для сельскай гаспадаркі. Пераважнымі культурамі з’яўляюцца рыс, цытрусавыя і проса.

Зноскі