Хукар
Выгляд
| Хукар | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 498 км |
| Басейн | 22 400 км² |
| Расход вады | каля 40[1] м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 40°23′28″ пн. ш. 1°50′30″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Валенсійскі заліў |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 39°09′04″ пн. ш. 0°14′11″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Валенсійскі заліў → Міжземнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Куэнка, Альбасетэ, Валенсія |
|
|
|
|
|
|
Ху́кар[1] (ісп.: Júcar, катал.: Xúquer) — рака ва ўсходняй частцы Іспаніі.
Даўжыня ракі складае 498 км, плошча вадазбору 22 400 км². Бярэ пачатак на адгор’ях Іберыйскіх гор у напрамку на поўнач ад горада Куэнка, працякае праз плато Ла-Манча і Валенсійскую нізіну. Упадае ў Валенсійскі заліў Міжземнага мора. Сярэдні расход вады складае каля 40[1] м³/с.
На рацэ пабудаваны шэраг ГЭС і вадасховішчаў. Вада выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах і на арашэнне.
На рацэ гарады Куэнка, Альсіра[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 БелЭн 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хукар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 74. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).