Эбра
Jump to navigation
Jump to search
Эбра ісп.: Ebro; катал.: Ebre | |
Вышыня вытоку | 1980 м |
Вусце | Міжземнае мора |
Даўжыня | 928 км |
Расход вады | 426 м³/с |
Вадазбор | 80 км² |
Краіна | Іспанія |
Э́бра (ісп.: Ebro, катал.: Ebre, лац.: Hiberus, стар.-грэч.: Έβρος) — рака на поўначы Іспаніі.
Даўжыня ракі 928 км. Плошча басейна 86,8 тыс. км². Рака бярэ пачатак на паўночных схілах Кантабрыйскіх гор, працякае па Арагонскай раўніне, Каталонскім гарам і ўпадае ў Міжземнае мора. У межах Арагонскай раўніны ад Эбры адгаліноўваюцца арашальныя каналы.
На рацэ гарады Сарагоса, Тартоса, Лагронья і інш.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Рака была вядомая старажытным грэкам пад назвай Έβρος, рымлянам — Iberus (Hiberus). Паходжанне назвы звязваюць з іберамі — старажытным народам рэгіёну, продкамі сучасных баскаў. Ібера — рымская назва Іспаніі. Таксама імя можа паходзіць ад слова ібар, у сучаснай мове баскаў мае значэнне даліна.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 38. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Эбра на Вікісховішчы |
---|
- Эбро (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі