Валерый Васільевіч Сліўкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Васільевіч Сліўкін
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1945(1945-06-08) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ, краязнавец
Альма-матар

Валерый Васільевіч Сліўкін (нар. 8 чэрвеня 1945, Ліда) — беларускі географ, краязнавец.

Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1968) і аспірантуру пры МДУ (1971), абараніўшы кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат геаграфічных навук.

Працаваў выкладчыкам у Казахскім універсітэце, у геалагічных арганізацыях на Далёкім Усходзе, у Магаданскай вобл. і Казахстане. У 1982 г. вярнуўся ў Ліду. Працаваў ва ўстановах будаўніцтва і ў бізнесе, з 1998 г. старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

У 1997 г. разам з С. Суднікам арганізаваў выданне часопіса «Лідскі летапісец». Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Лідчыны. Піша па-руску, усе яго тэксты па-беларуску надрукаваны ў перакладзе С. Судніка.