Перайсці да зместу

Валерый Станіслававіч Балтоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Станіслававіч Балтоўскі
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1947(1947-10-06) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2013) і кандыдат хімічных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Валерый Станіслававіч Балтоўскі (нар. 6 кастрычніка 1947, Катакурган, Самаркандская вобласць, Узбекістан) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2013), кандыдат хімічных навук (1978), дацэнт (1984), прафесар.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны», 1971), Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава (аспірантура, спецыяльнасць «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы», 1978).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1971, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў гідралітычнай і біяхімічнай перапрацоўкі расліннай біямасы з атрыманнем фурфуролу і бялокзмяшчальных кармавых дабавак.

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).

  • Комплексная гидролитическая и микробиологическая переработка растительной биомассы с использованием энергии сверхвысоких частот и ферментативных процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 22.11.2012 : утверждена 27.03.2013 / Болтовский Валерий Станиславович. — Минск, 2012.
  • Математическая оптимизация газохроматографического анализа на примере исследования состава продуктов химической переработки древесины : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 05.21.03 / Болтовский Валерий Станиславович. ― Ленинград, 1978.

Зноскі

  • Балтоўскі Валерый Станіслававіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 66.