Валун Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валун «Любецкі», Вілейка

Любецкі валун з ямкамі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, адкрылі ў 1997 годзе Валерый Вінакураў і Аляксандр Зайцаў ля в. Любкі Вілейскага раёна. Па рашэнні Мінпрыроды яго перавезлі ў Вілейку.

Любецкі валун мае даўжыню 2 метры, шырыню 1,7 метра, вышыню 1,35 метра. Мае прасападобную форму, адшліфаваную паверхню і круглявыя бакі.