Любкі
Вёска
Любкі
| ||||||||||||||||||||||
Лю́бкі[1] (трансліт.: Liubki, руск.: Любки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 35 двароў, 55 жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1561 годзе — сяло, падоранае Жыгімонтам Аўгустам Войстамскай парафіі.
У 1612 годзе ва ўласнасці Станкевічаў. Прададзены Карэйвам.
У 1766 годзе ў маёнтку Войстам.
У другой палове XIX стагоддзя Любкі адносяцца да Рускасельскай грамады.
У 1915—1916 гадах тут размяшчалася салдацкая кухня расійскіх войскаў. Ад неасцярожнага абыходжання з агнём згарэў увесь цэнтр вёскі. Цэнтр адбудоўваць не сталі.
У 1938 годзе — у Войстамскай вясковай гміне.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
У 1950 годзе створаны калгас імя Сталіна, які аб’яднаў 46 сялянскіх гаспадарак[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Нарачанка і яе берагі 2013, с. 343.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 56—357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любкі