Вальдэмар Поўльсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вальдэмар Поўльсен
Партрэт
Род дзейнасці: фізік, інжынер
Дата нараджэння: 23 лістапада 1869(1869-11-23)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 ліпеня 1942(1942-07-23)[2][3] (72 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Вальдэмар Поўльсен на Вікісховішчы

Вальдэмар Поўльсен (дацк.: Valdemar Poulsen, 23 лістапада 1869, Капенгаген — 23 ліпеня 1942, Нью-Ёрк) — датскі фізік, інжынер. Распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот у 1899 году.

Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсенам у пачатку 1898 года. Першы прыбор меў назву тэлеграфон і выкарыстоўваў металічны (стальны) дрот у якасці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналагавага запісу гуку не змяніўся: з узмацняльніка сігнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой са сталай хуткасцю перасоўваецца носьбіт (стужка ці дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукавому сігналу. Пры прайграванні гуку носьбіт з той жа хуткасцю працягваецца ўздоўж галоўкі, якая грае, індуцыруючы ў ёй слабы электрычны сігнал, які пасля ўзмацнення падаецца на гучнагаварыцель.

Патэнт на тэлеграфон Поўльсен атрымаў у 1898 году. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках.

У 1908 году Поўльсен распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазней быў названы яго імем. Памёр на 73-ем гаду жыцця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 году была выпушчана паштовая марка ў гонар Поульсэна.

Зноскі

  1. Valdemar Poulsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Valdemar Poulsen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Valdemar Poulsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Logoyoutube2011favicon.svg Logo YouTube por Hernando.svg Вальдэмар Поўльсэн , Вальдэмар Поўльсэн GOOGLE DOODLE // Google Doodles. — 2018. — 23 лістапада.
  • «1898 — 1998 Poulsen’s patent». 100 гадоў магнітнага запісу.
  • Katz, Eugenii, «Біяграфія». Biosensors & Bioelectronics.
  • Poulsen, Valdemar, «U.S. Patent 661 619 Method of Recordings and Reproducing Sounds or Signals». Magnetic Tape Recorder.
  • 1900 World Exposition recording of Emperor Franz Joseph of Austria by means of Poulsen’s telegraphone.