Валянціна Ігараўна Зелянкевіч
Валянціна Зелянкевіч | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Валянціна Ігараўна Зелянкевіч |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзілася | 20 чэрвеня 1999 (25 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Валянціна Ігараўна Зелянкевіч (нар. 20 чэрвеня 1999) — беларуская плыўчыха і трыятланістка. Майстар спорту Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1999 годзе.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1]. Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м на спіне[2]. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м на спіне і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем[3].
Займалася трыятлонам. Удзельнічала ў пратэстах 2020 года, і з ёй не працягнулі кантракт у мінскім клубе. Восенню 2020 года пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні[4].
Пасля вяртання ў Беларусь была затрымана, прысуджана да двух гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2014 год
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2016 год(недаступная спасылка)
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
- ↑ а б Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе . Наша Ніва (10 сакавіка 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх