Валянціна Аляксееўна Клачкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Валянціна Аляксееўна Клачкова
Нараджэнне 17 жніўня 1924(1924-08-17) (98 гадоў)
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Валянціна Аляксееўна Клачкова (нар. 17 жніўня 1924, в. Сарочына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1970 года па 1978 год кіравала Пастаўскім раёнам — была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт.

У 1978 годзе перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Была узнагароджяна ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і іншымі ўзнагародамі[1][2].

Зноскі