Валянціна Кузьмаўна Яікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Кузьмаўна Яікава
Пол жанчына
Нарадзілася 1 кастрычніка 1946(1946-10-01) (77 гадоў)

Валянціна Кузьмаўна Яікава (1 кастрычніка 1946, в. Стара-Забалота, Часцінскі раён  (руск.), Пермскі край —) — беларуская савецкая спартсменка. Заслужаны майстар спорта СССР па самалётнаму  (руск.) (1978), майстар спорта СССР па верталётнаму (1975) спорту[1]. Абсалютная чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы, 3-разовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы, 17-разовая чэмпіёнка свету, 10-разовая чэмпіёнка Еўропы, 12-разовая чэмпіёнка СССР, 4-разовая чэмпіёнка Беларусі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1969 года — лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба ДТСААФ СССР. Абсалютная чэмпіёнка свету ў шматбор’і, чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў асобных практыкаваннях (1978, Чэске-Будзеёвіцы, ЧССР). Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету ў шматбор’і і чэмпіёнка свету ў асобных практыкаваннях (1976, Кіеў). Чэмпіёнка СССР у асобных практыкаваннях (1978)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём А. І. Пакрышкіна, тройчы — ганаровым знакам ЦК УЛКСМ і ганаровым знакам ЦК ДТСААФ[2].

Зноскі

  1. а б Яикова Валентина Кузьмовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 715. — 737 с.
  2. а б Женщина, которая никогда не плачет: легендарная летчица Валентина Яикова Архівавана 1 лістапада 2016. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]