Валянцін Віктаравіч Харытонаў
Валянцін Віктаравіч Харытонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1999 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1980) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Валянцін Віктаравіч Харытонаў (6 студзеня 1932, Ленінград, Расія — 1999) — беларускі спецыяліст у галіне авіяцыйнага будавання рухавікоў і цеплафізікі. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя А. Ф. Мажайскага (1956; ад’юнктура, спецыяльнасць «Тэорыя рухавікоў апаратаў», 1961).
Служыў у Савецкай Арміі (1956—1966), працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР і Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1966, старшы навуковы супрацоўнік), па сумяшчальнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (старшы выкладчык кафедры «Цеплафізіка»), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (з 1969, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі, у 1969—1970 — дэкан фізічнага факультэта), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1974, прафесар кафедры «Фізіка», у 1974—1984 — загадчык кафедры, у 1984—1998 — прафесар кафедры «Гідраўліка і цеплатэхніка»), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1988—1999, прафесар кафедры «Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія», у 1989—1992 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: нелінейныя задачы цеплаправоднасці; тэорыя рухавікоў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Исследование тепловых процессов в реологически сложных средах с наследственной памятью при учете внешних физических воздействий : автореферат диссертации … доктора технических наук : 01.04.14 / Харитонов Валентин Викторович. — Минск, 1978.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Харитонов Валентин Викторович // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). ― Гомель, 2003. — С. 309. — Дата смерти: октябрь 1993.
- Лекторское мастерство : Харитонов Валентин Викторович / В. Ф. Новиков // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 273—275. — Год смерти: 1999.
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі ў 1999 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Ваенна-касмічнай акадэміі імя А. Ф. Мажайскага
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі