Валянцін Серафімавіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Серафімавіч Ягораў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1935
Месца нараджэння Ленінград
Дата смерці 17 лістапада 2012
Месца смерці Гомель
Род дзейнасці мастак
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча (1955), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1961)
Член у
Узнагароды медаль Беларускага саюза мастакоў

Валянцін Серафімавіч Ягораў (30 кастрычніка 1935 года, Ленінград17 лістапада 2012, Гомель) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа — серыя афортаў «За палярным кругам» — была прадстаўлена на Усесаюзнай выставе лепшых дыпломных работ у Маскве і Кіеве. Працаваў у тэхніцы лінагравюры і афорта.[1]

У 1963 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў. У 19661968 гадах быў абраны першым старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Быў узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў. Жонка Марыя Карпаўна (1937—2007) таксама была мастаком-акварэлістам.

30 студзеня 2014 года ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адкрылася Галерэя імя Марыі і Валянціна Ягоравых.

Асноўныя творы:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Каб чыстым быў гарызонт» (1965),
  • «Нараджэнне новага»,
  • «Узлёт»,
  • «Калыханка» (усе 1968),
  • «Раніца»,
  • «Сон»,
  • «Сяброўкі» (усе 1969)

Экспанаваліся на рэспубліканскіх мастацкіх выставах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]