Ванахейм
Ванахейм (ісл.: Vanaheimr: краіна ванаў) — у германа-скандынаўскай міфалогіі радзіма Ванаў, размешчаная на захад ад Мідгарда і Асгарда.
Паводле Сагі пра Інглінгаў (XIII стагоддзе) Ванахейм знаходзіўся на берагах Чорнага мора (ісл.: Svartahaf) у Сарматыі ў раёне вусця Танаіса, які таксама называўся Ванаквісль (ісл.: Vanakvisl). На ўсход ад Ванахейма размяшчаўся Асгард. Паміж дзвюма краінамі адбываліся войны і абмены палоннымі. Іншымі краінамі-суседзямі Ванахейма, якія таксама ляжалі на захад ад Асгарда названы ў сагах Краіна Саксаў (ісл.: Saxland, Старажытная Германія) і Гардарыкі (скандынаўскія гарады Паўночнай Русі). Такім чынам, Ванахейм геаграфічна супадае з апісаннямі Сарматыі (паводле Геаграфіі Пталамея, II стагоддзе), аднак характарызуе пазнейшы час, калі на змену сарматам прыйшлі славяне-венеды, якія сталі ўспрымацца як аўтахтоны гэтай тэрыторыі.