Ван-Хан
Выгляд
| Ван-Хан | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
1130 |
| Смерць | 1203[1] |
| Бацька | Kurchakus[d] |
| Дзеці | Ilqa Senggüm[d][2] і Ittiko[d][3] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | нестарыянства[d] |
Таарыл (кіт. трад. 王汗, піньінь Wáng Hàn, Тогорил, Тогрул; ? 1130—1203), больш вядомы як Ван-хан (Он-хан) — хан караітаў у 1165—1203 гадах.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Унук Маркуза Буюрук-хана, сын Курджакуз Буюрук (Хурчахус-Буірух)-хана. У дзяцінстве быў захоплены меркітамі, аднак збег ад іх ва ўзросце 13 гадоў.
Кіраваў караітамі паміж 1165 і 1203 гадамі. Паводле Тайнай гісторыяй манголаў у пачатку праўлення знішчыў двух братоў, а яго трэці брат збег да найманаў. Дапамог Чынгісхану вызваліць яго жонку Бортэ, выкрадзеную меркітамі.
Гісторыя адносін Ван-Хана і Чынгісхана коратка выкладзена па польскай першакрыніцы маскоўскім гісторыкам А. Лізловым у «Скіфскай гісторыі», напісанай у канцы 1680 года.