Суверэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Суверэн (ад фр.: souverain — «вышэйшы», «вярхоўны») — асоба, якой без якіх-небудзь абмежавальных умоў і на працягу нявызначанага тэрміна цалкам належыць вярхоўная ўлада ў дзяржаве.

Тэрмін уведзены ў навуковы абарот у яго сучасным значэнні заснавальнікам тэорыі дзяржаўнага суверэнітэту французскім юрыстам, палітыкам і філосафам Жанам Бадэнам.

Часта «суверэн» перакладаюць як «манарх», «валадар» або «кіраўнік», аднак носьбітам вярхоўнай улады ў дзяржаве можа быць не толькі адзін чалавек (такую дзяржаву Жан Бадэн называў манархіяй), але таксама група асоб ці нават большасць насельніцтва краіны (арыстакратыя і дэмакратыя, адпаведна — у тэрміналогіі Ж. Бадэна).