Варган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Варган

Варга́н, вурган (лац.: organum — прылада; магчыма, ад стараславянскага варга — рот) — старажытны самагучальны язычковы музычны інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з драўніны, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны варган; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу і сталі.

У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танцавальнымі мелодыямі. На пачатку XIX стагоддзя створаны канцэртны прафесійны інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на металічным дыску).

На Беларусі існаваў у XII-XIX стагоддзях як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка, напрыклад, гурты Стары Ольса, Кашлаты Вох.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]