Варшаўская восень
Міжнародны фестываль сучаснай музыкі "Варшаўская восень" (польск.: Międzynarodowy Festiwal Muzyki Współczesnej "Warszawska Jesień") — найбуйнейшы ў Польшчы фестываль міжнароднага статусу, прысвечаны сучаснай музыцы, арганізаваны Саюзам кампазітараў Польшчы.
Фестываль праходзіць штогод, пачынаючы з 1956 года (за выключэннем 1957 i 1982 гадоў), у другой палове верасня і доўжыцца 8 дзён.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прапанова арганізаваць фестываль з'явілася ў 1955 годзе на форуме Саюза польскіх кампазітараў (ініцыятарамі былі Тадэвуш Берд i Казімеж Сероцкі). У мэты фестывалю ўваходзіла пераадоленне адставання Польскай музыкі ад сусветнага авангарда, што было абумоўлена доўгім дамінаваннем сацрэалізму Сталінскай эпохі, а таксама прэзентацыя польскай сучаснай музыкі. Першы фестываль праходзіў з 10 па 20 кастрычніка 1956 г. (адначасова з "палітычнай адлігай" ў Польшчы). У ім прынялі ўдзел: аркестр французскага радыё, Венскі сімфанічны аркестр, калектывы з Бухарэста, Брно і Масквы, а таксама філарманічныя аркестры Варшавы і Катавіцэ.
Першы фестываль быў шырока адлюстраваны ў сродках масавай інфармацыі. У наступныя гады склалася традыцыя фестывалю. Першапачаткова фестываль задумваўся як біенале i ў 1957 не праводзіўся, аднак з 1958 праходзіў штогод, за выключэннем 1982 з-за ваеннага становішча). У часы ПНР фестываль меў вялікае значэнне для кантактаў польскіх кампазітараў з шырокай музычнай супольнасцю, сусветным авангардам, спрыяў развіццю польскай кампазітарскай школы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dorota Szwarcman: Jesień po pięćdziesiątce w: Polityka nr 38 (2572) z 23. 9. 2006