Вар’етэ
Выгляд
Вар'етэ — від тэатра, у праграму паказаў якога ўваходзіць забаўляльныя нумары тэатральных, музычных і цыркавых жанраў. Уключае аднаактовыя камічныя п'есы, парадыйныя сцэнкі, выступленні спевакоў, чытальнікаў, танцораў, штукароў. Назва паходзіць ад парыжскага тэатра Вар'етэ-Мантансье (заснавана ў 1790 годзе, з 1807 года — тэатр Вар'етэ). Тэатры тыпу вар'етэ былі пашыраны ў гарадах Заходняй Еўропы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Сярод найбольш вядомых сучасных вар'етэ «Мулен Руж», «Фалі-Бержэр », «Лідо» (Парыж). У эфектных, багата аформленых пастаноўках вар'етэ ўзнік і развіўся жанр рэвю. Існуюць радыё-, і тэлевар'етэ, у праграмах якіх песні, скетчы і іншыя эстрадныя нумары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вар’етэ