Васіль Васілевіч Нешытой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Васільевіч Нешытой)
Васіль Васілевіч Нешытой
Дата нараджэння 8 студзеня 1942(1942-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2020(2020-03-08) (78 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Васіль Васільевіч Нешытой (8 студзеня 1942, с. Кацічы, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць — 8 сакавіка 2020) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў інфарматыкі, прыкладной і матэматычнай лінгвістыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), кандыдат філалагічных навук (1973), прафесар (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, 1970), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (аспірантура, спецыяльнасць «Структурная, прыкладная і матэматычная лінгвістыка», 1973).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з верасня 2004, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, загадчык кафедры, з 2014 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: матэматычная лінвістыка; інфарматыка; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка; тэорыя абагульненых размеркаванняў (аўтара) і яе прымяненне ў розных галінах ведаў; праграмаванне; сістэмы менеджменту якасці; прагназіраванне, у тым ліку індэксаў цэн у будаўніцтве; матэматыка-статыстычныя метады ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование статистических закономерностей текста и информационных потоков : диссертация … доктора технических наук : 05.25.01 : защищена 28.02.1990 : утверждена 06.07.1990 / Нешитой Василий Васильевич. — Минск, 1987.
  • Законы распределения слов в тексте и его лексическая параметризация : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.21 / Нешитой Василий Васильевич. — Минск, 1973.
  • Элементы теории обобщенных распределений / В. В. Нешитой. — Минск, 2009.
  • Информетрия: математические модели и методы исследования / В. В. Нешитой. — Минск, 2017.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]