Васіль Мікалаевіч Унціт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Мікалаевіч Унціт
Дата нараджэння 28 лютага (12 сакавіка) 1834
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада (9 снежня) 1902 (68 гадоў)
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Васіль (Вільгельм) Мікалаевіч Унціт (12 сакавіка (28 лютага) 1834 — ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце 13 гадоў у 1847 годзе быў адпраўлены бацькам у Любек, дзе вучыўся ў Любецкай гімназіі (1847—1851)[1], пасля чаго вывучаў медыцыну ў Дэрпцкім універсітэце (1852—1857), скончыўшы адукацыю са званнем доктар медыцыны[1][2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў урачом у межах Расійскай імперыі[3]. З 1856 па 1861 год працаваў у Кастрамской губерні ў маёнтках Гагарына, у 1862 годзе — урачом у Тульскай губерні, а з 1863 года — ардынатарам у гарадской бальніцы Курска(руск.) бел.[1].

У 1865 годзе быў абраны старшым урачом бальніцы на 150 коек(руск.) бел. у Курску[1].

Урач В. М. Унціт пісаў пра дом псіхічнахворых[3]:

" Душэўна хворыя, занураныя, бледныя, панурыя, з падбітымі тварамі, у абадраных і запэцканых халатах, пашытых з шэрага салдацкага сукна, вялі сваё сумнае існаванне без усялякай надзеі на лепшую долю, цэлыя гады заставаліся на завалах і змяшчаліся у нізкіх, паўцёмных, сырых пакоях не з лячэбнымі, з чыста паліцэйскімі мэтамі. Бруд, беспарадак, цяжкае паветра і жахлівая колькасць розных насякомых як на вопратцы, так і на сценах панавалі паўсюль "

Першая рэвізійная камісія губернскага земства, ацэньваючы стан дома псіхічнахворых у 1866 годзе, запісала, што «з-за цеснаты і адсутнасці прыбіральні ён паходзіць больш на дрэннадагляданую турму, чым бальніцу»[4].

У Курску Васіль Мікалаевіч Унціт заставаўся да 1889 года, пасля чаго на працягу дзесяці гадоў — да 1899 года — з’яўляўся памочнікам медыцынскага інспектара ў Мінску, а з 1899 да сваёй смерці 26 лістапада 1902 года працаваў там жа практыкуючым урачом[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Любоўю Міхайлаўнай Варніцкай[1][2]. Сваіх дзяцей у сужэнцаў не было і яны ўдачарылі падкінутую дзяўчынку Веру, якая пазней ў 1894 годзе абвянчалася ў Мінску з Анатолем Паўлавым[2][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Wilhelm (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 «Поколенные росписи и другие генеалогические материалы из собрания Эрика Амбургера, относящиеся к выходцам из-за границы и их российским потомкам». Литера О, стр. 32; Литера U, стр. 24
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Dr. Erik Amburger «Die van Brienen und ihre Sippe in Archangel. (Aus dem Leben einer Kolonie)» — Д-р Эрик Амбургер. «Ван Бринены и их род в Архангельске. (Из жизни одной колонии)». Перевод выполнен Калимовой З. Р. (урожд. Бергман), Архангельск, 22.04. — 03.08.2011
  4. В. Степанов «Путеводитель по городу Курску. Исторический квартал» — «Курск дореволюционный»
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.